wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Варанкоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варанкоў. Андрэй Варанкоў (нар. 8 лютага 1989, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік брунейскага клуба ДПММ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец мазырскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама». Гуляў за другую каманду, пасля аддаваўся ў арэнду ў клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман». Пасля сканчэння сроку арэнды ў гродзенскім клубе ў жніўні 2012 года зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у запарожскі «Металург». З сакавіка 2013 года выступаў за «Дынама-2»[2]. У чэрвені 2013 года пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента[3].

Пасля расставання з «Дынама» доўгі час заставаўся без клуба, хоць меў прапановы з Заходняй Еўропы[4]. Толькі ў верасні 2014 года далучыўся да мазырскай «Славіі», пасдпісаўшы кантракт да канца 2014 года[5]. Застаўся ў «Славіі» і ў сезоне 2015, калі клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Выступаў пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам клуба ў сезоне. У першай палове сезону 2016 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Дзяніс Лапцева ўлетку застаўся асноўным нападнікам мазыран.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. У складзе каманды стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[7].

У снежні 2018 года далучыўся да брунейскага клуба ДПММ, які выступае ў чэмпіянаце Сінгапура[8]. У сезоне 2019 прывёў сваю каманду да чэмпіёнства, а сам з 21 годам стаў найлепшым бамбардзірам лігі. У лістападзе 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з ДПММ[9].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (забіў на турніры 2 галы — Ісландыі з пенальці і Іспаніі). Ігрок алімпійскай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане.

13 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Varankow // FBref.com
  2. Андрей Воронков до июня будет выступать в киевском «Динамо-2»(недаступная спасылка)
  3. Андрей Воронков получил статус свободного агента(недаступная спасылка)
  4. Андрей Воронков: “Осенью должен был заключить контракт с титулованным “Слованом” из Либереца”
  5. Андрей Воронков укрепил “Славию”
  6. Андрей Воронков перешел в «Городею»
  7. “Городея” рассталась с Воронковым
  8. Андрей Воронков трудоустроился в клубе из Брунея
  9. Лучший бомбардир чемпионата Сингапура Воронков продлил контракт с брунейским ДПММ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК ДПММ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы