У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацяноўскі.
Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі (5 лістапада 1977, Мінск) — беларускі скульптар
.
У 1995 — выпуск з Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне).
З 1997 — удзел у мастацкіх выстаўках.
У 2001 — выпуск з Беларускай акадэміі мастацтваў (кафедра скульптуры).
З 2004 — член Беларускага саюза мастакоў
З 2007 — член Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве ў Мінску.
Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі «за ўдзел у конкурсе эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа» (2018)[1].
Працуе ў галіне манументальнай, станковай скульптуры і ў дробнай пластыке.
Сярод асноўных твораў:
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі, Англіі, Ісландыі, Швейцарыі.