У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Архангельскі.
Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі (руск.: Андре́й Дми́триевич Арха́нгельский, 26.11(8.12).1879, Разань — 16 чэрвеня 1940, Масква) — савецкі геолаг, акадэмік АН СССР (1929; член-карэспандэнт 1925).
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1904) і працаваў там на кафедры геалогіі; пасля абароны доктарскай дысертацыі (1912) працаваў у Геалагічным камітэце. З 1918 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, адначасова выкладаў у Горнай акадэміі і ў Межавым інстытуце, а з 1930 года ў Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце. З 1925 па 1930 год загадчык геалагічнага аддзела і намеснік дырэктара Дзяржаўнага навукова-даследчага нафтавага інстытута. З 1931 года кіраваў літалагічным аддзелам Інстытута мінералогіі і геалогіі. Дырэктар Геалагічнага інстытута АН СССР (1934-39) і арганізатар комплекснай экспедыцыі АН СССР па вывучэнні Еўрапейскай часткі Расіі.