wd wp Пошук:

Андрэй Германавіч Волас

Андрэй Германавіч Волас (руск.: Андре́й Ге́рманович Во́лос; нар. 4 жніўня 1955, Сталінабад) — рускі пісьменнік, перакладчык і паэт, геафізік.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1955 года ў Сталінабадзе (цяпер — Душанбэ) ў сям’і кандыдата геолага-мінералагічных навук Германа Сцяпанавіча Воласа. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Геафізіка». Вярнуўся ў Душанбэ, дзе займаўся перакладамі таджыкскай паэзіі. У 1979 годзе дэбютаваў уласнымі вершамі ў часопісе «Памир». Першая кніга, паэтычны зборнік «Старая Шаша», выйшла ў 1988 годзе. З канца 1980-х гадоў пачаў пісаць прозу. Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Жыве ў Маскве.

Яго першы раман «Хурамабад» у 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Расіі, Антыбукер, расійска-італьянскую ўзнагароду «Масква — Пенэ», а таксама прэміі часопісаў «Знамя» і «Новый мир»[1].

Творы

Раманы

Зборнікі апавяданняў

Па-за жанрамі

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Огрызко В. В. Кто сегодня делает литературу в России. Выпуск 1. Современные русские писатели. — Москва: Литературная Россия, 2006. — С. 87-89. — ISBN 5-7809-0049-9.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Душанбэ
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя І. М. Губкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта