wd wp Пошук:

Андрэй Генадзевіч Баранок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баранок. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Баранок (нар. 20 ліпеня 1979, Віцебск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Большую частку кар’еры правёў у «Віцебску», у 2008—2009 гадах гуляў за «Гомель». Застаўся ў «Віцебску» і пасля вылету клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезону 2011.

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[2]. У «Нафтане» звычайна выхадзіў на замену ў канцы мачта, толькі ў жніўні з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Пасля заканчэння сезону ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[3], дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2014 года забіў два мячы ў стыкавых матчах супраць магілёўскага «Дняпро», што дазволіла віцябчанам пасля трохгадовага перапынку вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным абаронцам віцебскага клуба. У першай палове 2016 года звычайна гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У сезоне 2017 заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У канцы сезону абвясціў аб завяршэнні кар’еры, апошні матч правёў 26 лістапада 2017 года супраць мінскага «Дынама» (1:4)[5].

У 2021 годзе пачаў у якасці аматара выступаць за клуб «Гарадоцкія львы» ў Другой лізе.

Трэнерская кар’ера

У жніўні 2018 года ўзначаліў дубліруючы склад «Віцебска»[6].

Зноскі

  1. Andrey Baranok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Баранок подписал контракт с “Нафтаном”
  3. Карпович и Баранок стали игроками “Витебска”
  4. “Витебск” продлил соглашение с Андреем Баранком и просматривает украинского защитника
  5. Андрей Баранок завершил карьеру
  6. Попурри. Быков в Бресте
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадоцкія львы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Азярцы Глыбокае
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК ЗЛіН Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцьбіч-Дынама-Энерга
Катэгорыя·Ігракі ФК Будаўнік Віцебск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы