wd wp Пошук:

Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таркоўскі. Андрэ́й Арсе́ньевіч Тарко́ўскі (руск.: Андре́й Арсе́ньевич Тарко́вский; 4 красавіка 1932, Юр’евец, Іванаўская вобласць, РСФСР — 29 снежня 1986, Парыж, Францыя) — кінарэжысёр і сцэнарыст. Адзін з нешматлікіх савецкіх рэжысёраў артхауснага кіно. Сын Арсенія Таркоўскага.

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства, працаваў у геалагічных партыях. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (1960). Дыпломная работа — кароткаметражны фільм «Каток і скрыпка» атрымала галоўны прыз фестывалю студэнцкіх фільмаў у Нью-Ёрку (1961). З 1961 рэжысёр на кінастудыі «Масфільм». У 1982 выехаў у Італію, дзе ў працэсе пошукаў натуры для новага фільма зняў дакументальную стужку «Час падарожжа» (1982). Атрымаў шырокае міжнароднае прызнанне ўжо першы поўнаметражны фільм «Іванава дзяцінства» (1962). Пазней ствараў арыгінальныя па форме і зместу кінатворы — «Страсці па Андрэю» (1966; выйшаў у свет у 1971 пад назвай «Андрэй Рублёў»), «Салярыс» (1972), «Люстэрка» (1975), «Сталкер» (1980), «Настальгія» (1983, Італія), «Ахвярапрынашэнне» (1986, Швецыя). У 1977 паставіў «Гамлета» ў Маскоўскім Тэатры імя Ленінскага камсамола, а ў 1983 — оперу «Барыс Гадуноў» у тэатры «Ковент-Гардэн» (Лондан). Як акцёр зняўся ў фільмах «Мне дваццаць гадоў» («Застава Ільіча», 1964), «Сяргей Лазо» (1967). Стварыў наватарскую кінамову, для якой характэрны метафарычнасць, ускладненая сімвалічнасць, абвостраная ўвага да прыродных з’яў, стыхій. Для творчай манеры Т. ўласцівы складанасць вобразнага вырашэння, схільнасць да асэнсавання філасофскіх і маральна-этычных праблем, своеасаблівая дакументальнасць і паэтычнасць, адухоўленасць мастацкай атмасферы фільма, эмацыянальнасць і да т.п.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118620835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Andrei Tarkovski
  3. Andrei Tarkovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118620835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Шасцідзясятнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Фларэнцыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Кінарэжысёры-фантасты Расіі