У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэчка.
Андрэй Антонавіч Грэчка (4 (17) кастрычніка 1903, Галадаеўка (цяпер сяло Куйбышава Куйбышаўскага раёна Растоўскай вобласці) — 26 красавіка 1976) — савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, Герой ЧССР, міністр абароны СССР.
Андрэй Антонавіч Грэчка нарадзіўся 4 (17) кастрычніка 1903 у слабадзе Галадаеўка (цяпер сяло Куйбышава Куйбышаўскага раёна Растоўскай вобласці) у сям’і селяніна Антона Васільевіча Грэчкі.
У Чырвонай Арміі — з 1919 года. Скончыў кавалерыйскую школу (1926), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1936) і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1941).
Удзельнік Грамадзянскай вайны, радавы. Пасля заканчэння кавалерыйскай школы камандаваў узводам, эскадронам. З кастрычніка 1938 года — начальнік штаба Асобай кавалерыйскай дывізіі ВОВО, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.