wd wp Пошук:

Андрэй Андрэевіч Карпук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпук.

Андрэй Андрэевіч Карпук (24 верасня 1944, в. Акцябр, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — верасень 2012) — беларускі матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1993).

Біяграфія

Закончыў Акцябрскую 7-гадовую школу, затым Гарадзецкую сярэднюю школу.

У 1966 годзе закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут, фізіка-матэматычны факультэт. Нягледзячы на напружаную вучобу, знаходзіў час для заняткаў спортам (гуляў за зборную каманду ВНУ па футболе, гандболе, валейболе), паездкі ў складзе студэнцкіх атрадаў на цалінныя будоўлі (менавіта тады А. А. Карпук быў узнагароджаны медалём «За асваенне цалінных земляў»).

З 1967 года — выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1972 года — выкладчык Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Закончыў аспірантуру Інстытута матэматыкі АН БССР: у 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1975 годзе становіцца дацэнтам кафедры вышэйшай матэматыкі, а ў 1993 годзе — прафесарам.

Напісаў шмат навуковых прац па матэматыцы і фізіцы. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Асобы