wd wp Пошук:

Андрэй Анатолевіч Гаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаеў. Андрэй Анатолевіч Гаеў (5 лютага 1977[1], Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2014—2020).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лютага 1977 года ў Смаргоні.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2009 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

У 1998—2000 гадах — спецыяліст ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

У 2000—2001 гадах — кансультант аддзела прававога рэгулявання зямельных адносін і кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2002 гадах — кансультант-юрыст юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004 годзе — начальнік юрыдычнага ўпраўлення Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2004—2006 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2006—2012 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2014 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года[3].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]

15 лістапада 2021 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных[6].

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт камітэта па маёмасці. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. Гаеў Андрэй Анатольевіч(нявызн.). БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  3. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні(нявызн.).
  4. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  6. Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў