wd wp Пошук:

Андрэй Аляксеевіч Асташоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асташоў. Андрэй Аляксеевіч Асташоў (нар. 26 кастрычніка 1970, г. Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1990 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра скульптуры). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1][2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне станковай скульптуры і паркавай скульптуры[2], графікі[1]. Матэрыял — бронза, камень[2].

Сярод твораў: скульптуры «Выкраданне ў Еўропу», «Адраджэнне міфа», «Развітанне з небам», «Лялечнае вяселле», «Дзяўчына і гном» (усе Мінск)[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі мастацтваў (Малага, Іспанія), у прыватных зборах у Беларусі і за яе межамі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
  2. 1 2 3 4 Шаблон:Крыніцы/Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы