wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікаў.

Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў (11 красавіка 1968, Магілёў — 8 студзеня 1988, Афганістан) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989), гвардыі радавы 9-й парашутна-дэсантнай роты 345-га гвардзейскага асобнага парашутна-дэсантнага палка 40-й арміі, Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане, які загінуў у баі на «вышыні 3234» ў правінцыі Хост, у ходзе вайсковай аперацыі «Магістраль»(руск.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся 11 красавіка 1968 года ў горадзе Магілёве ў сям’і рабочага. Беларус. У 1985 г. скончыў 10 класаў Магілёўскай сярэдняй школы № 28, у 1986 — СПТВ № 1. Працаваў трактарыстам у саўгасе «Дняпроўскі» Магілёўскай вобласці. У 17 гадоў ажаніўся. Праз год нарадзілася дачка. Нягледзячы на магчымасць адмовіцца ад службы ў арміі, сам пагадзіўся ляцець у Афганістан.

У Савецкай Арміі з кастрычніка 1986. У складзе 40-й арміі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан з красавіка 1987. Удзельнічаў у 6-ці баявых аперацыях.

Магіла на Польскіх могілках Магілёва

Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве. На магіле героя усталяваны помнік з бронзавым бюстам.

Подзвіг і званне Герой Савецкага Саюза

«Кулямётчык 9-й парашутна-дэсантнай роты 345-га гвардзейскага асобнага парашутна-дэсантнага палка гвардыі радавы Мельнікаў а. А. асабліва вызначыўся 7 і 8 студзеня 1988 года ў баях за вышыню 3234(руск.) бел. з перавышаючымі сіламі праціўніка. Прыцэльным агнём з частай зменай пазіцый Андрэю Мельнікаву доўгі час ўдавалася адбіваць шматлікія атакі ворага. Калі ў Андрэя скончыўся боекамплект, ён дабраўся да суседняга сховішча за новымі боепрыпасамі, але ўпаў дагары, паспеўшы толькі сказаць: „Баепрыпасы, усё…“. Калі з мёртвага героя знялі бронекамізэльку, то не паверылі, як ён заставаўся жывым столькі часу. Мяркуючы па раненням, Андрэй павінен быў памерці яшчэ некалькі гадзін таму. Пласціны бронекамізэлькі былі ўціснуты ў яго цела ад выбуховых хваляў».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 чэрвеня 1988 года — «За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў рэспубліцы Афганістан гвардыі радавому Мельнікаву Андрэю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза».

Узнагароды

Памяць

У кампьютарнай гульні

У гульні «Праўда пра дзевятую роту(руск.) бел.» Мельнікаву, прысвечана місія «Начны бой 22-00». У ёй, гуляючы за Мельнікава, задача гульца ўважліва назіраць за ворагам, своечасова заўважаць і знішчаць групы духаў, якія спрабуюць пракрасціся да пазіцыяў.

Спасылкі

Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя на Польскіх могілках (Магілёў)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Афганістане
Катэгорыя·Загінулі ў баях Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе