wd wp Пошук:

Андрэй Агеевіч Блажко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блажко. Андрэй Агеевіч Блажко (1895, в. Харэвічы (цяпер у межах в. Дукора), Пухавіцкі раён — 17 мая 1920) — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан[1].

Біяграфія

Дукора. Вуліца Блажко

Член РКП(б). З 1915 года матрос Балтыйскага флоту. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас польскай інтэрвенцыі ў 1919 годзе камандзір партызанскага атрада Дукорскай воласці, у яго доме размяшчаўся штаб атрада. 3 мая 1920 года арыштаваны, расстраляны ва ўрочышчы Пушча, разам з 15 іншых партызан.

Памяць

Таблічка ў памяць аб загінуўшых дукорскіх партызан.

У вёсцы Дукора яго імем названа вуліца, на магіле помнік[1]. У цэнры вёскі знаходзіцца таблічка ў памяць аб загінуўшых дукорскіх партызан.

Дукорскiм партызанам прысвечана п’еса мясцовага настаўнiка, аднаго з пачынальнiкаў сучаснай беларускай драматургii Васiля Гарбацэвiча «Чырвоныя кветкi Беларусi». Дзейнасць дукорскiх партызан стала асновай вядомай п’есы Кандрата Крапiвы «Партызаны».

На працягу многiх дзесяцiгоддзяў мясцовы калгас і школа насiлі iмя 16 партызан[2].

Зноскі

  1. 1 2 Блажко Андрей Агеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.
  2. https://www.sb.by/articles/legendy-i-byli-starazhytnay-dukory.html
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Дукорскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партызаны