wd wp Пошук:

Андрэас Іваншыц

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэас Іваншыц (ням.: Andreas Ivanschitz, харв.: Andreas Ivančić; нар. 15 кастрычніка 1983, Айзенштат, Аўстрыя) — былы аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстрыі (2003—2014).

Кар’ера

Раннія гады

Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенландзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў увогуле дзевяць гадоў.

«Рапід»

Затым скаўты сталічнага клуба «Рапіда» заўважылі яго талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафесійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было ўсяго 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіда» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофена» 26 кастрычніка 1999 года. У аўстрыйскай Бундэслізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбурга». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клуб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытула ў сезоне 2004/05. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў Аўстрыі.

«Рэд Бул»

У студзені 2006 года футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбурга, але прабыў там усяго палову сезона, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін з вядучых грэчаскіх клубаў — афінскі «Панатынаікос».

«Панатынаікос»

Па заканчэнні тэрміна арэнды, 20 чэрвеня 2008 года Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатынаікосам» новае сталае пагадненне.

«Майнц»

У жніўні 2009 года перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкуплены «Майнцам» цалкам[3].

«Левантэ»

У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Левантэ». 11 чэрвеня 2015 стала вядома, што Іваншыц і «Левантэ» дамовіліся аб датэрміновым скасаванні кантракта, які павінен быў дзейнічаць яшчэ год[4].

Апошнія гады

У жніўні 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Сіэтл Саўндэрс»[5]. У студзені 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком пльзенскай «Вікторыі». Пакінуў чэшскі клуб па заканчэнні сезона 2017/18.

У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Нацыянальная зборная

У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 года ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнерам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 года, Іваншыц упершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросце 19 гадоў і 361 дзень самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.

Дасягненні

«Рапід»

«Вікторыя»

Асабістае жыццё

Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструментах у свой вольны час.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135508894 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Andreas Ivanschitz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Andreas Ivanschitz endgültig ein Mainzer». 1. FSV Mainz 05.
  4. Иваншиц расторг контракт с «Леванте». by.tribuna.com. (руск.)
  5. Иваншиц перешел в «Сиэттл Саундерс». by.tribuna.com. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Панатынаікос
Катэгорыя·Ігракі ФК Сіэтл Саўндэрс
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аўстрыі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рапід Вена
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэд Бул Зальцбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Майнц 05
Катэгорыя·Ігракі ФК Левантэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бургенландзе