wd wp Пошук:

Андронік V Палеалог

Андронік V Палеалог (грэч.: Ανδρόνικος Ε ‘Παλαιολόγος; 14001407) — імператар-суправіцель Візантыйскай імперыі са сваім бацькам Іаанам VII Палеалогам, які ў сваю чаргу таксама з’яўляўся намінальным суправіцелем Мануіла II.

Андронік V Палеалог быў адзіным вядомым сынам Іаана VII Палеалога і Ірэны (Ірыны) Гатылузіа, дачкі архонта в. Лесбас Франчэска Гатылузіа.

У час знаходжання бацькі ў Фесалоніках у 1403/1404 быў абвешчаны суправіцелем пад імем Андроніка V Палеалога. Андронік памёр хутчэй за свайго бацьку ў 1407 годзе ва ўзросце 7 гадоў.

Варта адзначыць, што яго імператарскі статус, як і яго бацькі, быў чыста ганаровага характару.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Палеалогі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1407 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе