wd wp Пошук:

Андрай Пленкавіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

А́ндрай Пле́нкавіч (харв.: Andrej Plenković; нар. 8 красавіка 1970, Заграб) — харвацкі юрыст, дыпламат і палітык. Дэпутат Еўрапейскага парламента, глава камітэта парламенцкага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЕС (адначасова з’яўляецца намеснікам главы камітэта па замежных справах).[3] З 19 кастрычніка 2016 года — прэм’ер-міністр Харватыі.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Заграбскага ўніверсітэта.

З 1993 года займае розныя пасады ў МЗС Харватыі. З 2002 года быў намеснікам главы афіцыйнага прадстаўніцтва Харватыі ў ЕС. Таксама займаў пасады намесніка пасла ў Францыі і дзяржсакратара па еўрапейскай інтэграцыі.

У 2011 годзе стаў членам Харвацкага сабара ад Харвацкай дэмакратычнай садружнасці, кансерватыўнай партыі, якая ўваходзіць у склад ЕНП. Пасля ўступлення Харватыі ў ЕС у 2013 годзе быў абраны ў Еўрапарламент.

Зноскі

  1. Andrej Plenković // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Andrej Plenkovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. У Еўрапарламенце вызначылі адказнага за супрацоўніцтва з Украінай

Спасылкі

Шаблон:Прэм’ер-міністры Харватыі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Харватыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Дыпламаты Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заграбе
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Харватыі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе