wd wp Пошук:

Анджэй Абрамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамовіч. Анджэй Абрамовіч (14 студзеня 1926, Люблін, Польшча23 кастрычніка 2011, Лодзь, Польшча) — польскі археолаг, прафесар гістарычных навук (1982), які спецыялізуецца на сярэднявечнай археалогіі і гісторыі археалогіі. Ганаровы член Лодзінскага навуковага таварыства

Біяграфія

З 1949 года працаваў у Археалагічным музеі ў Лодзі. У 1952 годзе скончыў Лодзінскі ўніверсітэт. З 1955 года ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай акадэміі навук, намеснікам кіраўніка Аддзела археалогіі сярэдневяковай Польшчы. Рэдактар штогодніка «Fasciculi Archaeologiae Historicae».

Навуковыя інтарэсы

Даследуе гісторыю археалогіі пераважна XIX ст. У сваіх працах звяртаецца да польска-беларускіх сувязей, як частку польскай археалогіі разглядае дзейнасць А. Нарушэвіча, Т. Нарбута, З. Даленгі-Хадакоўскага, Я. і К. Тышкевічаў, А. Кіркора і інш., якія пісалі на польскай мове. Прасочвае ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы археолагаў розных навуковых цэнтраў. Паказаў значэнне дзейнасці Віленскай археалагічнай камісіі і Віленскага музея старажытнасцей, пісаў пра даследаванне старажытных помнікаў на Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд. Займаўся вывучэннем гісторыі старажытнага мастацтва.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #12816764n // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 9 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лодзі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любліне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Археолагі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных