Анда Хіросігэ (1787 або 1797, Токіа-12 кастрычніка 1858) — японскі графік; буйнейшы прадстаўнік укіё-э. Ствараў каляровыя дрэварыты, распрацаваў новы для японскага мастацтва тып камернага пейзажа, прасякнутага тонкім лірычным пачуццём: серыі «10 відаў Усходняй сталіцы» (1827), «53 станцыі дарогі Такайда» (1833-34), «Больш 60 відаў правінцый» (1852-56), «36 відаў гары Фудзі» (1854-58), «100 відаў Эда» (1856-58).
У творах віртуозна выкарыстоўваў тэхнікі ціснення і расцяжкі колеравых плям для перадачы эфектаў снегу, дажджу, туману і інш.