wd wp Пошук:

Андаускі мост

Мост у Андау сёння

Андаускі мост (ням.: Brücke von Andau), (венг.: Andaui-híd) — невялікі мост праз Айнзерканаль (ням.: Einserkanal), (венг.: Hansági-főcsatorna), маленькую раку, якая з’яўляецца часткай мяжы паміж Аўстрыяй і Венгрыяй. Мост знаходзіцца недалёка ад камуны Анда (Бургенланд, Аўстрыя).

Гісторыя

Пачынаючы з падзей лета 1956 года, усё больш і больш венграў бегла на Захад праз мяжу Аўстрыі. Нават нягледзячы на ​​сціплыя памеры, драўляны мост праз маленькую раку апынуўся шляхам да выратаванні для звыш 70 000 венграў падчас Венгерскага паўстання.

Пасля перасячэння мяжы ўцекачы павінны былі прарабіць доўгі 9-кіламетровы шлях да свабоды да камуны Анда, дзе іх сустракалі з вялікай гасціннасцю жыхары Анда і навакольных камун.

21 лістапада 1956 года мост быў падарваны савецкімі войскамі.

Аднаўленне

У 1996 годзе, у азнаменаванне 40-годдзя Венгерскага паўстання мост быў адноўлены як сімвал талерантнасці і падтрымкі. Арганізаваны як унікальны сумесны праект аўстрыйскай і венгерскай армій, ён замяніў часовую пераправу, пабудаваную сялянамі. Тады ж на «Дарозе Свабоды» правялі выставу на адкрытым паветры пад назвай «Дарога Гора», дзе прадставілі каля дзевяноста скульптур і іншых відаў мастацтваў розных венгерскіх і аўстрыйскіх стваральнікаў.

У літаратуры і кіно

З’яўляючыся сапраўдным сімвалам свабоды, мост не толькі даў назву кнізе Мост у Андо Джэймса Мічанера (1957), але таксама стаў сусветна вядомым мемарыялам. У дапаўненне да Мічэнераўскай кнігі мост у Андзе таксама з’яўляецца тэмай у аўстрыйскім фільме Der Bockerer III, які падае Венгерскае паўстанне ў даволі гумарыстычнай манеры.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Венгерскае паўстанне 1956 года
Катэгорыя·Драўляныя масты
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Аўстрыі
Катэгорыя·Памежныя масты