wd wp Пошук:

Андалуская нізіна

Андалуская нізіна (ісп.: Depresión Bética) — нізіна на поўдні Іспаніі, паміж гарамі Сьера-Марэна на поўначы і Андалускімі гарамі на поўдні і ўсходзе.

Мае трохвугольную форму, паступова пашыраючыся і апускаючыся на паўднёвы захад, выходзячы да Атлантычнага акіяна, дзе бераг утварае шырокі дугападобны ўрэз Кадыскага заліва.

На поўдзень ад нізіны працягваецца (з паўднёвага захаду на паўночны ўсход) магутная сістэма гор Кардыльера-Бетыка, ля падножжа якіх ляжыць паўднёвае і паўднёва-ўсходняе міжземнаморскае ўзбярэжжа Іспаніі. Далей на паўночны ўсход Андалузскія горы заканчваюцца ў раёне мыса Нао. Тэктанічным працягам іх з’яўляецца выцягнутая ад паўднёвага захаду да паўночнага ўсходу група Пітыускіх і Балеарскіх астравоў.

Працягласць — каля 300 км. Нізіна размешчана на месцы перадгорнага прагіну, які пашыраецца да захаду і запоўненага кайназойскімі марскімі і рачнымі адкладамі. Дрэнуецца пераважна ракой Гвадалквівір і яе прытокамі. Пераважае ўзгорысты рэльеф.

Клімат міжземнаморскі; колькасць ападкаў — 400—700 мм у год.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэльеф Іспаніі
Катэгорыя·Нізіны
Катэгорыя·Геаграфія Андалусіі
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы