wd wp Пошук:

Ангільберт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ангільберт. Ангільберт (або Энгельбрэх ці Энгельберт; англ.: Angilbert; каля 740/750 — 18 лютага 814) — абат і хрысціянскі святы[3]. Дзень памяці — 18 лютага.

Вучань выдатнага навукоўца і паэта VIII стагоддзя Алкуіна (735—804), дзякуючы пратэкцыі апошняга быў прыняты пры двары караля Карла I Вялікага, дзе ўзначальваў прыдворную капэлу і, апроч гэтага, выступаў у ролі выхавальніка Піпіна — сына Карла I. Вучань апынуўся годны свайго настаўніка, і неўзабаве Ангільберт, за яго паэтычны талент, атрымаў пры двары мянушку Гамер.

Нягледзячы на тое, што кароль вельмі сурова, часам дэспатычна, ставіўся да сваіх дочак, ён не пярэчыў, калі адна з іх — Берта, стала ў сутнасці грамадзянскай жонкай Ангільберта, і ў іх нарадзіліся два сыны: (Нітгард і Гарнід)[4].

У 790 годзе Ангільберт адправіўся на поўнач Францыі, дзе яму было даручана выконваць абавязкі настаяцеля абацтва Сен-Рык’е, дзе ён і пражыў да самай смерці 18 лютага 814 года і быў пахаваны пры храме Сен-Рык’е. У царкве дагэтуль захоўваюцца яго мошчы.

З лацінскіх вершаў (сабраных Мінем у 99-й частцы «Раtrologie») захаваўся адзін урывак эпасу пра Карла Вялікага, у якім апісваецца сустрэча Карла з Папам Львом III; у іншым вершы ён апісвае сваё хатняе жыццё, у трэцім вяртанне з поля бітвы другога сына Карла.

Зноскі

  1. Angilbert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Angilbert // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. Ангильберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  4. Слоўнік святых

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 814 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Абаты Сен-Рык’е
Катэгорыя·Святыя перыяду Каралінгаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Сома
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VIII стагоддзі
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ахене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 740 годзе
Катэгорыя·Паэты VIII стагоддзя