Ангун (сапраўднае імя — Ангун Чыпта Сасмі, індан.: Anggun Cipta Sasmi, 29 красавіка 1974) — французская спявачка, аўтар песень, музычны прадзюсар і кампазітар інданезійскага паходжання, прадстаўніца Францыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 (з песняй «Echo (You and I)»)[3]. Яе дэбютны альбом «Dunia Aku Punya» выйшаў у 1986. У 1994 годзе з’ехала з Інданезіі, каб пачаць міжнародную кар’еру.