wd wp Пошук:

Англійскі ўніверсітэт імя Рэскіна

Англійскі ўніверсітэт імя Рэскіна (англ.: Anglia Ruskin University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кембрыдж.

Агульная характарыстыка

Яго вытокі паходзяць з Кембрыджскай школы мастацтваў, заснаванай Уільямам Джонам Бімонтам у 1858 годзе. У 1992 годзе вучэльня стала універсітэтам, а ў 2005 годзе была перайменавана ў гонар Джона Рэскіна.

Вучэльня мае 39 000 студэнтаў з ўсяго свету і кампусы ў Кембрыджы, Чэлмсфардзе, Пітэрбара і Лондане.

Ва ўніверсітэце ёсць чатыры факультэты: факультэт бізнесу і права, факультэт мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук, факультэт аховы здароўя, адукацыі, медыцыны і сацыяльнай дапамогі і факультэт навукі і тэхнікі. У 2019 годзе прынцам Эдвардам, герцагам Кентскім, была афіцыйна адкрыта медыцынская школа ў кампусе ў Чэлмсфардзе.

Універсітэт быў узнагароджаны званнем прадпрымальніцкага ўніверсітэта года ў 2014 годзе і аатрымаў прэмію герцага Ёркскага за ўніверсітэцкае прадпрымальніцтва ў рамках Нацыянальнай бізнес-прэміі ў 2016 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1858 годзе
Катэгорыя·Кембрыдж