wd wp Пошук:

Ангела Стахава

А́нгела Ста́хава, дзявочая фамілія — Мерчынк (в.-луж.: Angela Stachowa, 16 жніўня 1948, Прага, Чэхаславакія — 29 сакавіка 2022) — нямецкая пісьменніца, дэпутат германскага Бундэстага. Пісала на верхнялужыцкай і нямецкай мовах.

Біяграфія

Нарадзілася 16 жніўня 1948 года ў Праге ў сям’і верхнялужыцкага пісьменніка, журналіста і грамадскага дзеяча Юрыя Мерчынка.

У 1967 годзе атрымала бакалаўрыят, пасля чаго паступіла ў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыла ў 1972 годзе па спецыяльнасці «Інжынер электратэхнікі і электронікі». З 1973 па 1976 гады працавала малодшым навуковым супрацоўнікам ў адміністратыўным аддзеле Лейпцыгскага ўнівесітэта імя Карла Маркса. З 1976 года займалася вольнай літататурнай дзейнасцю, была пазаштатным публіцыстам ў розных сербалужыцкіх і нямецкіх перыядычных выданнях. З 1972 па 1989 гады была членам САПГ. Абіралася дэпутатам ландстага Саксоніі. З 20 снежня 1990 па 10 лістапада 1994 была абраная ў якасці незалежнага дэпутата па спісу Партыі дэмакратычнага сацыялізма ад зямлі Саксонія. Пасля аб’яднання Германіі пераехала ў Берлін. У апошнія гады жыла ў Лейпцыгу.

Памерла 29 сакавіка 2022 года.

Літаратурная дзейнасць

У 1974 годзе апублікавала сваю першую аповесць на верхнялужыцкай мове. За свае літаратурныя творы была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна», літаратурнай прэміяй горада Лейпцыг і залатым медалём імя Іагана Готфрыда Гердэра.

Творы

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #172382920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #172382920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 https://www.serbske-nowiny.de/index.php/hsb/z-luzicy/lokalka/krotkopowesce/item/64331-kr-tkopow-s-e-04-04-22

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Члены партыі дэмакратычнага сацыялізма
Катэгорыя·Члены Левай партыі Германіі
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка