wd wp Пошук:

Анвар аль-Аўлакі

Анвар аль-Аўлакі (22 красавіка 1971, Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША — 30 верасня 2011, Емен[1]) — радыкальны ісламскі прапаведнік амерыканскага паходжання. Стаў вядомы сваімі пропаведзямі ў Інтэрнэце ў падтрымку дзеянняў радыкальных ісламісцкіх груп, у тым ліку Аль-Каіды. Лічыўся ідэалагічным лідарам Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выхадца з Емена.

Увосень 2010 года ўлады ЗША абвясцілі Анвара аль-Аўлакі «тэрарыстам нумар адзін», якім да гэтага лічыўся Усама бін Ладэн[2]. Быў уключаны ў складзены ЦРУ спіс асоб, якія падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, бо ўяўляюць сабою асобую пагрозу для інтарэсаў ЗША.

Бездакорна валодаў англійскай мовай, чым актыўна карыстаўся для агітацыі мусульманскай моладзі краін Еўрасаюза і Амерыкі на барацьбу з дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць ісламістаў.

Сям’я

Меў пецярых дзяцей — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Па стане на лістапад 2009 года ўсе яны, а таксама яго жонка знаходзіліся ў Сане разам з яго бацькам Насерам аль-Аўлакі.

Смерць

Па сцвярджэннях прадстаўнікоў улад Емена, 30 верасня 2011 года быў забіты падчас боесутыкнення баявікоў Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве з урадавымі войскамі[1]. Па іншай версіі, загінуў у выніку ўдару амерыканскага беспілотнага бамбардзіроўшчыка[3]. Неўзабаве яго смерць афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак Абама[4].

Зноскі

  1. 1 2 У Емене забіты новы «тэрарыст нумар адзін»
  2. Труд: Анвар аль-Авлаки стал «террористом номер один»
  3. Емен паведамляе пра пагібель лідара мясцовай «Аль-Каіды»
  4. Абама пацвердзіў ліквідацыю новага тэрарыста нумар 1
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Памерлі ў Емене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Мексіка
Катэгорыя·Тэрарысты
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе