wd wp Пошук:

Ана Рош

Ана Рош (славенск.: Ana Roš; нар. 1972, Шэмпетэр-пры-Горыцы[1]) — шэф-повар са Славеніі. Кухар-самавучка, яна кіруе кухняй рэстарана Hiša Franko у Кабарыдзе, Славенія[2][3].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і амбіцыйных бацькоў, ў дзяцінстве яна займалася гарналыжным спортам, займала месца ў маладзёжнай зборнай Югаславіі, але пазней вырашыла, што не хоча прафесійнай кар’еры. Пасля гэтага яна вучылася дыпламатыі ў Гарыцыі, калі пазнаёмілася са сваім партнёрам Вальтэрам Крамарам[2][3][4]. Бацькі Крамара валодалі ўжо створанай рэстарацыяй Hiša Franko. Між іншым, яны вырашылі выйсці на пенсію, як толькі яна скончыла вучобу, таму яны з Крамарам вырашылі застацца і заняць сямейны рэстаран (супраць жадання бацькоў). Спачатку яна працавала афіцыянткай (Крамар стаў самелье) і спрабавала пераканаць тагачаснага шэф-повара паспрабаваць эксперыментаваць з традыцыйнымі рэцэптамі, але безвынікова. Пасля яго сыходу яна заняла кухню[2].

З дапамогай свякрухі і сяброўкі сям’і яна ў хуткім часе навучылася гатаваць дастаткова добра, каб прыцягнуць увагу ў шырокім рэгіёне сваімі кулінарнымі творамі[4]. У 2010 годзе яна была прадстаўлена ў італьянскім кулінарным часопісе Identità Golose, што прыцягнула да яе яшчэ больш увагі. Яна пачала атрымліваць запрашэнні на першакласныя кулінарныя мерапрыемствы, напрыклад, была запрошанна шэф-поварам рэстарана Ikarus у Hangar-7 у Зальцбургу, Аўстрыя, і Gelinaz Grand Shuffle у Нью-Ёрку. У 2016 годзе Рош была паказаная ў дакументальным фільме Netflix Chef’s Table, а ў пачатку 2017 года Акадэмія 50 лепшых рэстаранаў свету прызнала яе лепшай жанчынай-поварам у свеце[2].

Яе стыль прыгатавання ўключае інавацыйныя пераробкі традыцыйных рэцэптаў з рэгіёна даліны Соча, прыгатаваных з мясцовых інгрэдыентаў[2]. Уласны падыход Рош характарызуецца як «тэхнічны, амаль навуковы». Яна аддае перавагу падаваць сырую ежу, асабліва гародніну[5].

Прызнанне

У 2016 годзе Рош была паказана ў дакументальным фільме Netflix «Chef’s Table»[2].

У 2017 годзе Акадэмія 50 лепшых рэстаранаў свету прызнала яе лепшай жанчынай-поварам у свеце[2].

У 2019 годзе Travel + Leisure назваў Hiša Franko адным з 30 лепшых рэстаранаў свету[6].

Hiša Franko быў узнагароджаны дзвюма зоркамі Мішлен, калі Michelin Guide прадставіў свой першы рэйтынг Славеніі ў 2020 годзе[7].

Асабістае жыццё

У Рош і Крамара двое дзяцей[2].

Зноскі

  1. Štamcar, Miha. Najboljše kuharice na svetu(славенск.) , Dnevnik (4 лютага 2017). Праверана 14 сакавіка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Springer, Kate. Ana Roš: The female chef putting Slovenia on the map(нявызн.), CNN (7 сакавіка 2017). Праверана 8 лістапада 2017.
  3. 1 2 Chi è Ana Roš, la migliore chef donna al mondo(італ.) . Quotidiano.net (25 студзеня 2017). Праверана 14 сакавіка 2017.
  4. 1 2 Ana Roš: Brez Michelinovih zvezdic je več svobode(славенск.) , SiOL.net (24 верасня 2013). Праверана 14 сакавіка 2017.
  5. Morton, Elise Ana Roš: The chef who put Slovenia on the map(англ.) . www.bbc.com.
  6. Rodell, Besha These Are the World’s Best Restaurants: Asia, Australia, and Europe(нявызн.). Travel + Leisure (20 жніўня 2019). Праверана August 20, 2019.
  7. Chef Ana Roš awarded two Michelin stars, five restaurants get one each(нявызн.) (16 чэрвеня 2020). Праверана 16 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0