wd wp Пошук:

Анатоль Фядосавіч Майсеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Майсеенка. Анатоль Фядосавіч Майсеенка (нар. 1 верасня 1940, в. Халалееўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001).

Біяграфія

У 1962 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1962—1964 гадах працаваў дырэктарам Нежынскай васьмігадовай школы Любанскага раёна, 1967 годзе — дырэктарам Кастрычніцкай васьмігодкі. У 1967—1970 гадах вучыўся ў аспірантуры педінстытута. Працаваў асістэнтам кафедры беларускай літаратуры гэтага інстытута (1970), старшым выкладчыкам (1972—1973). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Творчасць Міхася Зарэцкага: Станаўленне таленту» і абраны на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры педінстытута.

З 1975 года дацэнт Мінскага інстытута культуры.

Навуковая дзейнасць

Аўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, праграм для студэнтаў ВНУ, раздзелаў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» і інш.

Творчасць

Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», газеце «Літаратура і Мастацтва». У 1998 годзе выйшаў зборнік вершаў «Паклон».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе