wd wp Пошук:

Анатоль Сяргеевіч Цімафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімафееў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Анатоль Цімафееў (нар. 19 красавіка 1992, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, брамнік жытомірскага «Палесся».

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага. Дэбютаваў у моладзевым складзе «Дынама» ў сезоне 2009/10.

Улетку 2013 года трэнер моладзевай каманды Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2», якая гуляла ў Першай лізе. З сабой ён узяў шэраг ігракоў, уключаючы Цімафеева. У прафесійных спаборніцтвах дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў хатнім матчы супраць «Александрыі».

У ліпені 2016 года стаў іграком батумскага «Дынама»[2], дзе правёў 1,5 сезоны ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2018 года пакінуў грузінскі клуб[3].

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[4]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак пасля паражэння 30 верасня ад мінскага «Тарпеда» (0:2) перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года пакінуў каманду[5].

У 2019 годзе гуляў ва Украіне на аматарскім узроўні. У лютым 2020 года далучыўся да «Чаркашчыны» ў Першай лізе, пакінуў клуб у верасні. З кастрычніка да канца 2020 года гуляў у Другой лізе за «Чарнігаў». Паешую палову 2021 года правёў у «Палтаве» на аматарскім узроўні, а ў ліпені 2021 года стаў іграком жытомірскага «Палесся».

Зноскі

  1. Anatoli Tymofeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тімофеєв став гравцем батумського «Динамо»(укр.) . ua-football.com (15 ліпеня 2016). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Два українця залишили грузинський клуб(укр.) . ua-football.com (6 студзеня 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. Три украинца и серб стали игроками “Смолевичей”(руск.) . football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  5. Поляков в “Урале”, Милунович в “Црвене”(руск.) . pressball.by (20 снежня 2018). Праверана 28 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Батумі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнігаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Ігракі ФК Палессе Жытомір
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава (2011)
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны