.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук (значэнні). Анатоль Міхайлавіч Жук (нар. 1938, в. Буда, Лагойскі раён, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
У 1960 годзе скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
1961 па 1966 год вучыўся на завочным агранамічным аддзяленні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1967 па 1972 год — без адрыву ад вытворчасці ў аспірантуры Беларускага інстытута земляробства.
У 1973—1977 гадах — старшыня Лагойскага райвыканкама. У 1977—1983 гадах першы сакратар Дзяржынскага райкама (гаркама) партыі.
З верасня 1983 да 1996 год — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. У 1996—1999 гадах старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Абіраўся дэпутатам раённых, абласнога і Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканняў.
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны», Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Савета БССР. Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёну (2001).