wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Бычак

Анато́ль Мікала́евіч Бы́чак (15 кастрычніка 1940, в. Ануфравічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць2011, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Скончыў Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, факультэт механізацыі, тэхнік-механік (1960), Беларускую сельгасакадэмію, інжынер-механік (завочна, 1970)[1].

Працаваў механікам калгаса «Рассвет» Слуцкага раёна, служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1961—1964). Пасля арміі працаваў майстарам вытворчага навучання СПТВ-23 (Смілавічы), інструктарам Чэрвеньскага РК КПБ. У 1966—1970 гадах першы сакратар Чэрвеньскага райкама ЛКСМБ. У 1970—1975 працаваў у Чэрвеньскім РК КПБ. З 1975 года ў Нясвіжскім раёне, спярша сакратар у РК КПБ, у 1976—1981 гадах старшыня выканкама Нясвіжскага райсавета, з 1981 года першы сакратар Нясвіжскага райкама КПБ. У 1983—1985 гадах — першы сакратар Барысаўскага райкама КПБ[1].

У 1985 годзе быў прызначаны другім сакратаром Мінскага абкама КПБ[1].

Са снежня 1990 і да забароны камуністычнай партыі 25 жніўня 1991 года першы сакратар Мінскага абкама. Пасля працаваў інжынерам па забеспячэнні на будуючымся Ваўкавыскім цэментным заводзе. Праз год ён быў прызначаны начальнікам аддзела статыстыкі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе працаваў да пенсіі[1].

Памёр у Мінску ў 2011 годзе[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Плакса, 2018

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе