wd wp Пошук:

Анатоль Лявонцьевіч Лабанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабанаў.

Анатоль Лявонцьевіч Лабанаў (18 сакавіка 1933, в. Вялікая Крутая, Амуцінскі раён, Цюменская вобласць, Расія — 22 снежня 2019) — беларускі спецыяліст у галіне спартыўнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1969), прафесар. Майстар спорту СССР.

Біяграфія

Скончыў Омскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1956).

Працаваў у Омскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1956–1959, кафедра лёгкай атлетыкі, выкладчык); Чэлябінскім дзяржаўным політэхнічным інстытуце (1959–1964, кафедра фізічнага выхавання, старшы выкладчык); Чэлябінскім педагагічным інстытуце (1964–1969, кафедра фізічнага выхавання, старшы выкладчык); Краснадарскім інстытуце фізічнай культуры (1969-1979, кафедра лёгкай атлетыкі, дацэнт); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1979, міжвузаўская кафедра спартыўнага ўдасканалення, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і абгрунтаванне ўдасканалення трэніровачнага працэсу спартсменаў высокай кваліфікацыі; распрацоўка і ўкараненне ў практыку новых трэніровачных праграм, методык і сродкаў.

Узнагароды

Званне «Заслужаны трэнер БССР», знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларь «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2003) і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»