wd wp Пошук:

Анатоль Васільевіч Анюхоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анюхоўскі. Анатоль Васільевіч Анюхоўскі (нар. 6 красавіка 1954, в. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі аграрый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 6-га скліканняў.

Біяграфія

Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном.

Працаваў глебазнаўцам Віцебскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі, галоўным аграномам калгаса «Прагрэс», старшынёй калгаса «Гігант», галоўным аграномам міжгаспадарчага прадпрыемства па кормавытворчасці Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, галоўным спецыялістам па кормавытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі Талачынскага раёна, галоўным аграномам калгаса імя Энгельса Талачынскага раёна, намеснікам старшыні па раслінаводстве Талачынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, старшынёй Талачынскага раённага аб’яднання па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Сельгасхімія», старшынёй Талачынскага райвыканкама, дырэктарам унітарнага даччынага прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Віцебскхарчпрам».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 6-га скліканняў.

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», сярэбраным медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Юбілейны медаль „У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“».

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Аграпрамысловы комплекс»[1].

Зноскі

  1. Анюхоўскі Анатолій Васільевіч
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Талачынскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Аграномы СССР