wd wp Пошук:

Анатоль Антонавіч Шнэйдар

Анатоль Антонавіч Шнэйдар (13 кастрычніка 1930, в. Парэчча, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр. Член Саюза журналістаў СССР (1991), член Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Біаграфія

Скончыў Азярэцкую сямігодку, Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1951), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў чыгуначнікам на Пермшчыне.

З 1965 года — кіраўнік кінастудыі «Летапіс» пры Талачынскім раённым Доме культуры.

Прадстаўляў Беларусь на 48-м Міжнародным кінафестывалі і 45-м кангрэсе УНІКА-86.

У 1988 годзе ўдзельнічаў у 16-м Сусветным фестывалі шырокаэкраннага кіно.

Творчасць

У газеце «Піянер Беларусі» з’явілася яго першае апавяданне «Сустрэча». Яму належыць больш за 300 публікацый па краязнаўстве, гісторыі, мастацтве і літаратуры ў перыядычных выданнях Беларусі і каля 100 кінавідэастужак.

Адзін з аўтараў кніг: «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна», «Друцк і Барысаў», зборніка літаратурных твораў «Зямное прыцягненне».

Аўтар кніг: «Талачын: гісторыка-эканамічны нарыс» (1983), «Мая Талачыншчына: старонкі гісторыі» (2006), «Сінявокая Талачыншчына» (2009), «Зямля над Друццю і Абалянкай» (2015).

Фільмаграфія

Сярод кінастужак: «Друць», «Старажытныя паркі», «Жыві, крыніца жыві».

Рэжысёр фільмаў: «Маналог драматурга», «1000-годдзе Друцка», «Родны край» і кінатрылогіі «Боль мая — вёска», у якую ўвайшлі фільмы «Паміраючая вёска», «Кінутая вёска», «Вёска, якой няма».

Пра кінааматара і краязнаўцу Анатоля Шнэйдара рэжысёр Вольга Дашук стварыла поўнаметражны фільм «Кінааматар. Восеньскі сон», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм»[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Шнэйдар Анатоль Антонавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Талачынскага раёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага каледжа БелДУТ