wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Данілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілевіч. Анатоль Аляксандравіч Даніле́віч (нар. 25 жніўня 1951, в. Янушкавічы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — кандыдат юрыдычных навук, прафесар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 25 жніўня 1951 года ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна Мінская вобласці.

У 1974 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1974 па 1975 г. працаваў памочнікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, з 1975 па 1979 г. — выкладчыкам кафедры крымінальнага працэсу. У 1979—1982 г. — аспірант кафедры крымінальнага працэсу.

У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Основы теории и профессиональной культуры судебных прений».

У 1982—1992 гг. — выкладчык, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, з 1992 г. — намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па завочнай форме навучання для асоб, якія атрымліваюсь другую вышэйшую адукацыю, з 1994 г. — загадчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ.

Даследуе пытанні тэорыі і практыкі судовай прамовы, тэорыі законнасці пракурорскага нагляду. Навуковыя дасягненні знайшлі адлюстраванне больш чым у 180 навуковых працах[2].

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе