wd wp Пошук:

Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбчынскі. Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 25 ліпеня 1936, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1962 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1967 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Н. Галоўчанкі, Л. Лейтмана, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў станковай графіцы, жывапісе, акварэлі. Асноўныя творы: графічныя лісты «Вогненныя старты», «Сын зямлі беларускай», «Адроджаны з попелу», «Паўстанне на Магілёўшчыне», «Азёрны край. Лепельшчына»; цыкл «Палескія замалёўкі»; акварэлі «Па Казахстане», «Зямля Салігорская»; палотны «Першы снег на Браслаўшчыне», «Восень», «Зіма на Міншчыне», «Нябесны звон», «Адвечны боль». Творы знаходзяцца Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаве