У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялеўскі. Анатоль Іванавіч Кісяле́ўскі (1925, Мінск — 1986) — беларуcкі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар (1981).
Старэйшы брат беларускага фізіка, акадэміка АН БССР Леаніда Кісялеўскага.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1957). З 1963 года працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў, у 1968—1975 гадах — прарэктар.
Працы па агульным мовазнаўстве, лексікаграфіі і тэрміналогіі.