Амфіцэлія (Amphicoelias ад грэч. amphi — «з двух бакоў» і koilos — «пусты, увагнуты») — род траваедных дыназаўраў з групы заўрапод. Уключае два віды: A. altus і A. fragillimus.
A. fragillimus апісаны па адзіным фрагменце пазванка (які разбурыўся неўзабаве пасля ачысткі і не захаваўся дагэтуль — захаваўся толькі малюнак), таму памеры і нават само існаванне гэтага дыназаўра выклікае сумневы[1].
Калі амфіцэлія ўсё ж апісана правільна, то яе даўжыня, паводле разлікаў, складала ад 40 да 62 метраў[1][2], а маса — да 155 тон. Тады гэта не толькі самы буйны дыназаўр за ўвесь час іх існаванні, але і самае буйная з вядомых жывёл (буйней можа быць толькі сейсмазаўр, аднак яго памеры і маса таксама ўсё яшчэ застаюцца прадметам навуковых спрэчак). Амфіцэлія амаль у два разы даўжэйшая за блакітнага кіта і на 10 метраў даўжэйшая за сейсмазаўра, які стаіць на другім месцы. Аднак высунуты здагадкі пра існаванне больш масіўных дыназаўраў (напрыклад, брухаткаязаўра, які жыў у мелавым перыядзе[3]).
A. altus дасягаў больш сціплых памераў, каля 25 метраў.
У 2010 годзе была прадстаўлена праца Henry Galiano і Raimund Albersdorfer, у якой апісваўся новы від — Amphicoelias «brontodiplodocus». Знаходкі былі зроблены ў фармацыі Морысан у басейне ракі Бігхарн. Новыя знаходкі, паводле меркавання даследчыкаў, з’яўляюцца пераканаўчымі доказамі, што роды Diplodocus і Barosaurus з’яўляюцца сінонімамі роду Amphicoelias. Акрамя таго, палавы дымарфізм у знойдзеных узорах паказвае, што апатазаўр і суперзаўр таксама з’яўляюцца сінонімамі Amphicoelias[4].