wd wp Пошук:

Амфіпрора прыбраная

Амфірора прыбраная[1] (Amphiprora ornata) — від дыятомавых водарасцей сямейства Amphipleuraceae.

Апісанне

Панцыр тонкі, з паяска прамавугольны, злёгку звужаны пасярэдзіне, даўжынёй 35-115 мкм, шырынёй 18-30 мкм. Створкі вузкалінейныя з S-падобнавыгнутым кілем. Штрыхі на створцы далікатныя, на кілі — выразна пункцірныя. Мяжа паміж створкай і кілем зубчастападобная[1].

Арэал

На тэрыторыі Беларусі адзначана ў літаралі азёр Кашо Гарадоцкага і Сасноўскае Шумілінскага раёнаў, у рацэ Прыпяць[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Амфіпрора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 89

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дыятомавыя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL