wd wp Пошук:

Амфізбены

Амфізбены (Amphisbaenia), двухходкі — падатрад паўзуноў атрада лускаватых.

Некалькі сямействаў. Каля 140 відаў. Раней іх адносілі да яшчарак.

Пашыраны пераважна ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, Афрыцы, Заходняй Азіі, 1 від у Паўднёвай Еўропе, 1 — на паўднёвым усходзе ЗША. Найбольш вядомая белая амфізбена (Amphisbaena alba), плямістая двухходка (Amphisbaena fuliginosa), хірот (Bipes canalicubatus).

Даўжыня да 70 см. Цела цыліндрычнае, чэрвепадобнае, з кароткім хвастом, укрытае суцэльнай рагавой плеўкай э вузкімі папярочнымі кольцамі. У большасці канечнасці адсутнічаюць.

Вядуць падземны спосаб жыцця, часта пасяляюцца ў мурашніках і тэрмітніках. Па хадах у зямлі могуць рухацца хвастом уперад (адсюль назва). Кормяцца мурашкамі, тэрмітамі, іх лічынкамі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Амфізбены
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта