wd wp Пошук:

Амерыканскае хімічнае таварыства

Амерыканскае хімічнае таварыства (англ.: American Chemical Society) — навуковая арганізацыя ЗША, якая аб’ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць у галіне хіміі. Заснавана ў 1876 годзе ва Універсітэце Нью-Ёрка. На сённяшні дзень таварыства налічвае больш за 160 000 членаў.

АХТ праводзіць агульнанацыянальныя сходы членаў двойчы ў год. На сходах разглядаюцца актуальныя пытанні з усіх галін хіміі. Таксама штогод праводзяцца дзясяткі канферэнцый меншага маштабу, прысвечаных асобным галінам хіміі. Амерыканскае хімічнае таварыства выпускае некалькі навуковых часопісаў. Асноўным з’яўляецца Journal of the American Chemical Society. Chemical&Engineering News — штотыднёвы часопіс, які публікуе АХТ і рассылаецца ўсім удзельнікам. Падзяляецца на 189 аддзяленняў.

Зноскі

  1. Societies and Open Access Research — 2007.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1876 год у ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы
Катэгорыя·Хімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі ЗША