wd wp Пошук:

Амерыканскае Самоа

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Самоа.

Амерыканскае Самоа (англ.: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага Самоа і на атоле Суэйнс у Ціхім акіяне. Сталіца — горад Пага-Пага. Астатнія астравы архіпелагу належаць незалежнай краіне Самоа.

Гісторыя

Астравы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Еўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя іспанскім вандроўнікам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыццё астравоў для еўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспедыцыя Буганвіля правяла даследаванне астравоў. У 1889 годзе архіпелаг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Германіі і ўсходнюю (сучаснае Амерыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад астравоў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуэ і Саламонавы астравы.

Да 1951 году Усходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элементы самакіравання. Пасля закрыцця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губернатарскія выбары.

Палітыка

Геаграфія

Эканоміка

Транспарт

Насельніцтва

Культура

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Амерыканскае Самоа
Катэгорыя·Астраўныя тэрыторыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта