Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. Змест мусіць быць правяральным або яго могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. |
Ганна Амелія Мацільда Катарына Андэрсдотэр (шведск.: Anna Amelia Matilda Katarina Andersdotter; нар. 30 жніўня 1987, Энчэпінг, лен Упсала, Швецыя) — шведскі палітык і абраны дэпутат Еўрапейскага парламента па спісе Пірацкай партыі Швецыі на выбарах 2009 года.
Амелія Андэрсдотэр пражывала ў Лундзе і на момант абрання вывучала ў Лундскім універсітэце эканоміку і іспанскую мову. З 2007 года па сакавік 2010 года працавала міжнародным каардынатарам моладзевай арганізацыі «Малады пірат» Пірацкай партыі Швецыі.
Андэрсдотэр ішла другой у партыйным спісе пасля Крысціяна Энгстрома, і атрыманых галасоў было недастаткова для атрымання мандата ў чэрвені 2009 года. Аднак яна атрымала права на месца ў парламенце пасля ўступлення ў сілу Лісабонскага дагавора, калі Швецыя дадаткова набыла два месцы ў Еўрапарламенце. Афіцыйнае ўступленне на пасаду адбылося ў снежні 2011 года. Андэрсдотэр у 21 год стала самым маладым абраным, а ў 24 гады — самым маладым дзеючым дэпутатам Еўрапарламента.
У інтэрв’ю газеце Лундскага ўніверсітэта Андэрсдотэр заявіла, што пры абранні мяркуе пералічваць частку свайго дэпутацкага заробку альтэрглабалісцкаму руху Attac, выдавецтву Ordfront і праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя».
У чаканні ўступлення на пасаду, Андэрсдотэр пераехала ў Бельгію, дзе працуе па пытаннях Пірацкай партыі і рыхтуецца да працы ў складзе Еўрапарламента. Сярод пытанняў, на якія Андэрсдотэр плануе сфакусаваць сваю працу ў парламенце — павелічэнне канкурэнцыі ў галіне тэлекамунікацый. Сярод галоўных праблем у гэтай галіне дэпутат называе недастатковы кантроль над вертыкальна інтэграванымі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі. Андэрсдотэр актыўна выступала супраць Гандлёвага пагаднення па барацьбе з контрафакцыяй.