wd wp Пошук:

Амброджа Берганьёнэ

Амброджа Берганьёнэ або Барганьёнэ, сапраўднае імя — Амброджа да Фасана (іт. Ambrogio Bergognone, Ambrogio da Fossano, 1453, Фасана, правінцыя Кунэа — 1523, Мілан) — італьянскі мастак ламбардскай школы.

Біяграфія і творчасць

Мянушка кажа пра яго прыцягненне да бургундскай школы, па манеры яму блізкі Вінчэнца Фопа. Выпрабаваў уплыў Леанарда да Вінчы. Найбольш вядомы працамі 1486—1494 у манастырскай абіцелі картэзіянцаў Чэртоза-дзі-Павія. Пазней працаваў у Мілане ў базіліцы Сант-Эўсторджа і царквы Сан-Сатыра, пасля 1497 — у Лодзі, у 1512 — у Бергама, незадоўга да смерці — зноў у Мілане, у базіліцы Сан-Сімплічана.

Яго завяшчанне датавана 4 красавіка 1523 г., у тым жа годзе ён памёр. Адным з яго вучняў лічаць Бернардына Луіні.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 22 ліпеня 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Swartz A. Bergognone // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1523 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кунеа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1453 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1522 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных