wd wp Пошук:

Амбразіянская рэспубліка

Амбразіянская рэспубліка, або Залатая Амбразіянская рэспубліка (італ.: Aurea Repubblica Ambrosiana) — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое праіснавала з 14 жніўня 1447 года да 27 лютага 1450 года на частцы тэрыторыі сучасных Ламбардыі і П’емонта.

Рэспубліка з цэнтрам у Мілане ўзнікла на часткі тэрыторыі Міланскага герцагства пасля смерці апошняга прадстаўніка Вісконці.[1] Назву дзяржава атрымала ў гонар заступніка сталіцы Святога Амвросія. Амбразіянская рэспубліка была створана ва ўмовах вайны з Венецыяй мясцовай знаццю і мела спачатку падтрымку сярод насельніцтва, аднак, у 1449 годзе адбылося паўстанне, якое прывяло да перадзелу ўласнасці і паслабіла моц рэспублікі. Напачатку 1450 года Франчэска Сфорцу, зяцю Вісконці, удалося аднавіць Міланскае герцагства.[2] Дынастыя Сфорца праіснавала на чале герцагства да 1535 года.

Зноскі

  1. ВСЭ. Міланскае герцагства(недаступная спасылка)
  2. ВСЭ. Амбразіянская рэспубліка(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·П’емонт
Катэгорыя·Зніклі ў 1450 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1447 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Зніклі ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ламбардыя