wd wp Пошук:

Амблістэгіум

Амблістэ́гіум (Amblystegium) — род брыевых імхоў сямейства амблістэгіевых.

Апісанне

Дробныя расліны, утвараюць зялёныя або жоўта-зялёныя небліскучыя ці слаба бліскучыя плоскія дзярнінкі. Сцяблы паўэучыя, няправільна- або перыстагалінастыя, з цалкам аблісцвелымі галінкамі. Лісце дробнае ад яйцападобна-ланцэтнага да ланцэтнага, з простай жылкай, суцэльнакрайняе або зубчастае. Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная.

Пашырэнне

Шэраг відаў пашыраны ва ўмераных зонах зямнога шара, найбольш — у паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца амблістэгіум паўзучы (Amblystegium serpens), амблістэгіум зменлівы (Amblystegium varium). Растуць на кары дрэў, камянях і вільготнай глебе. Другасныя кампаненты лясных фітацэнозаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Гіпнавыя імхі