.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Амар Разаз (араб. عمر الرزاز) (1 студзеня 1960, Аман, Іарданія) — іарданскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. З 5 чэрвеня 2018 г. прэм’ер-міністр Іарданіі.
Амар Разаз мае ступень доктара філасофіі (PhD) Гарвардскага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра Масачучецкага тэхналагічнага інстытута.
З 2002 да 2006 гг. быў дырэктарам Сусветнага банка ў Ліване. З 2006 да 2010 гг. — дырэктар Карпарацыі сацыяльнага забеспячэння Іарданіі, адначасова працаваў дырэктарам Іарданскага стратэгічнага форума і Іарданскага Алі банка[1]. З 14 студзеня 2017 да 5 чэрвеня 2018 гг. працаваў міністрам адукацыі Іарданіі ва ўрадзе Хані Мулькі[2].
Быў прызначаны прэм’ер-міністрам пасля таго, як яго папярэднік сышоў у адстаўку ў выніку масавых пратэстаў супраць мер жорсткай эканоміі ў краіне[3].