wd wp Пошук:

Алі Асадаў

Алі Ідаят аглы Асадаў (азерб.: Əli Hidayət oğlu Əsədov; нар. 30 лістапада 1956, Нахічэвань, Азербайджанская ССР, СССР) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Азербайджана з 8 кастрычніка 2019 года.

Біяграфія

Алі Асадаў нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў горадзе Нахічэвань. Cкончыў Бакінскую сярэднюю школу № 134, паступіў у Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978).

У 1980 годзе стаў працаваць галоўным лабарантам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Азербайджанскай ССР. У 1989—1995 гадах быў дацэнтам і загадчыкам кафедры ў Бакінскім інстытуце сацыяльнага кіравання і паліталогіі.

У 1995—2000 гадах быў дэпутатам Мілі меджліса Азербайджана. 8 кастрычніка 2019 года на пленарным пасяджэнні Нацыянальнага Сходу Азербайджанскай Рэспублікі было вынесена на абмеркаванне пытанне аб згодзе на прызначэнне Алі Асадава на пасаду прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі[2].

Зноскі

  1. Azərbaycan Respublikasının Baş Naziri Əli Hidayət oğlu Əsədov Праверана 16 кастрычніка 2020.
  2. Парламент Азербайджана утвердил нового премьер-министра страны(руск.) . Эхо Кавказа. Праверана 8 кастрычніка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Азербайджана
Катэгорыя·Эканамісты Азербайджана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палітолагі Азербайджана
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Азербайджана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных