wd wp Пошук:

Аліс Ба Кунке

Аліс Ба Кунке (шведск.: Alice Bah Kuhnke; нар. 21 снежня 1971, Мальмё) — шведскі тэлежурналіст і палітык. Міністр культуры і дэмакратыі Швецыі ў чырвона-зялёным кабінеце міністраў Лёвена з кастрычніка 2014 года па студзень 2019 года.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і бацькі-гамбійца і маці-шведкі. Вучылася ў школе ў Векшэ, была адной з лепшых дзяўчат-спрынтараў краіны. У 2003 годзе скончыла факультэт паліталогіі ў Стакгольмскім універсітэце.

З дзевяностых гадоў працавала ў СМІ, у 1992—1997 гадах была звязана з грамадскім тэлебачаннем Sveriges Television, дзе пачынала з перадачы «Disney Club», з 1998 года — з TV4, дзе вяла сваё ўласнае ток-шоў.

З 2001 па 2004 яна працавала на пасадзе дырэктара дэпартамента ў страхавой кампаніі Skandia. З 2007 года была генеральным сакратаром арганізацыі Rättvisemärkt3. У верасні 2009 года яна пачала адказваць за пытанні аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльнай адказнасці ў кампаніі ÅF.

Грамадская і палітычная дзейнасць

У 2013 годзе прызначаная генеральным дырэктарам MUCF — дзяржаўнага агенцтва па справах моладзі. Яна займала розныя пасады ў няўрадавых арганізацыях і кансультатыўных саветах, у тым ліку ў сінодзе шведскіх цэркваў (2006—2010) і была віцэ-прэзідэнтам шведскага аддзялення юнацкай хрысціянскай асацыяцыі (YMCA-YWCA).

3 кастрычніка 2014 года, праз тры дні пасля ўступлення ў Партыю зялёных яе прызначылі міністрам культуры ў левацэнтрысцкім урадзе Лёвена.

Зноскі

  1. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мальмё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Швецыі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Міністры Швецыі
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта