wd wp Пошук:

Алісія Вікандэр

Алісія Аманда Вікандэр (шведск.: Alicia Amanda Vikander, нар. 3 кастрычніка 1988, Гётэбарг) — шведская актрыса

і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плана і прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ролю мастачкі Герды Вегенер у біяграфічнай драме «Дзяўчына з Даніі»[4].

Юнацтва

Нарадзілася ў Гётэбаргу ў сям’і тэатральнай актрысы і ўрача-псіхіятра. Па словах Алісіі, яе дзяцінства было цудоўным: для сваёй маці яна была адзінай, але пры гэтым была акружаная вялікай сям’ёй з боку бацькі, бо кожны другі тыдзень яна наведвала яго.

Акцёрская кар’ера Алісіі пачалася, калі ёй было 7 гадоў. Дзяўчынка выступіла на сцэне Гётэбаргскай оперы. У 1997 годзе яна перамагла ў дзіцячым тэлевізійным спеўным шоў. З 9 гадоў Алісія займалася балетам, а, пераехаўшы з Гётэбарга ў Стакгольм, паступіла ў Каралеўскую балетную школу, якую скончыла ў 2007 годзе. Таксама будучая актрыса вучылася і ў Амерыканскай акадэміі балета ў Нью-Ёрку[5].

Кар’ера

Алісія пачынала са здымак у кароткаметражных фільмах і на тэлебачанні. Зняўшыся ў фільме «Да чагоcьці прыгожага», Вікандэр атрымала прэмію «Залаты жук» за лепшую жаночую ролю. У 2013 годзе Алісія была намінаваная на прэмію BAFTA як «Узыходзячая зорка». За ролю робата, які валодае штучным інтэлектам, у фільме «З машыны», актрыса была намінаваная на «Залаты глобус» і прэмію BAFTA[4].

У 2015 годзе актрыса сыграла мастачку Герду Вегенер у фільме «Дзяўчына з Даніі» рэжысёра Тома Хупера[4].

Гэтая роля прынесла ёй міжнароднае прызнанне і дзве прэміі, сярод якіх «Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША» і «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плана ў 2016 годзе. Алісія стала другой шведскай актрысай, ганараванай гэтай узнагароды.

Актрыса асуджае гендэрную няроўнасць. У 2017 годзе яна стала адной з 584 жанчын, хто звярнуўся да шведскай кіна- і тэатральнай індустрыі з просьбай звярнуць увагу на культуру сексуальных праступкаў[6].

Зноскі

  1. Alicia Vikander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alicia Vikander // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.wmagazine.com/people/celebrities/2011/12/alicia-vikander-swedish-actress/
  4. 1 2 3 Alicia Vikander - Awards - IMDb.
  5. Alicia Vikander | Biography, Movies, & Facts | Britannica.
  6. Warner, Sam (10 November 2017). “Alicia Vikander signs letter exposing sexual abuse in Swedish industry”. Screen International. Retrieved 11 November 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю другога плана»
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў