wd wp Пошук:

Аліса ў Залюстроўі

«Аліса ў Залюстроўі», «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (англ.: Through the Looking-Glass, and What Alice Found There) — сусветна вядомая кніга-казка англійскага пісьменніка Льюіса Кэрала, напісаная ў 1871 годзе як працяг «Алісіных прыгод у дзівоснай краіне».

Сюжэт

Дзяўчынка Аліса прайшла скрозь люстэрка і апынулася ў Залюстроўі, дзе свет уяўляе сабой вялікую шахматную дошку. Папярэдне сюжэт запісаны з выкарыстаннем элементаў шахматнай натацыі, а спіс персанажаў прадстаўлены ў якасці белых і чорных шахматных фігур. З люстранога пакоя Аліса трапляе ў люстраны сад з гаваркімі кветкамі, дзе сустракае Чорную Каралеву і становіцца Белай Пешкой. Затым яна на цягніку праязджае трэцюю клетку і апынаецца ў лесе, у якім зніклі ўсе імёны. Там у блізнят Гу-та-та і Гу-ля-ля яна даведаецца, што ўсё, што адбываецца, ёсць сном Чорнага Караля. Сустрэча з Белай Каралевай заканчваецца ў краме, дзе яна купляе яйка, якое ператварылася ў Жаўтуна-Баўтуна. Пасля гэтага Аліса апынаецца ў новым лесе, дзе становіцца сведкай паядынку Льва і Аднарога. Дзяўчынку ледзь не чаруе Чорны Рыцар, але выратоўвае Белы Рыцар. Далей яна ідзе на восьмую клетку і становіцца каралевай. У канцы яе падарожжа аказваецца сном.

Змест

Беларускія пераклады

«Аліса ў Залюстроўі», памятная манета НБ РБ, рэверс

Экранізацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Льюіс Кэрал
Катэгорыя·Кнігі ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Творы 1871 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячая літаратура Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Раманы на англійскай мове
Катэгорыя·Дзіцячыя раманы