wd wp Пошук:

Аліса Зомерлат

Магіла Вальтэра і Алісы Зомерлат.

Аліса дэ Таледа Зомерлат (шведск.: Alice de Toledo Sommerlath) у дзявоцтве Аліса Соарэс дэ Таледа (шведск.: Alice Soares de Toledo; 25 мая 1906, Сан-Мануэл, Сан-Паўлу, Бразілія — 9 сакавіка 1997, Дротнінгхольм, Екерэ, Швецыя) — маці каралевы Сільвіі, жонкі караля Швецыі Карла XVI Густава.

Ранні перыяд жыцця

Зомерлат нарадзілася ў муніцыпалітэце Сан-Мануэль у бразільскім штаце Сан-Паўлу[1][2], яна была малодшым дзіцем і адзінай дачкой Элізы Новаіс Саарэш (1881—1928) і яе мужа Артура Фларыяна дэ Таледа (1873—1935).

Шлюб і далейшае жыццё

10 снежня 1925 года Аліса Соарэс дэ Таледа выйшла замуж у Санта-Чэсіліі, Сан-Паўлу, за нямецкага прадпрымальніка Вальтэра Зомерлата (1901—1990), разам з ім яна потым пераехала ў Германію. Там у пары нарадзілася чацвёра дзяцей:

З 1937 па 1947 гад яны жылі ў Берліне[3].

З 1947 па 1957 год сям’я жыла ў Сан-Паўлу, дзе муж Зомерлат займаў пасаду прэзідэнта бразільскага філіяла шведскай кампаніі Uddeholm AB[4]. У 1957 годзе Зомерлаты вярнуліся ў Гайдэльберг .

Зомерлат аўдавела ў кастрычніку 1990 года. Яна пакутавала ад хваробы сэрца і дэменцыі [4] і памерла ў Дротнінгхольмскім палацы ў муніцыпалітэце Екерэ, на захадзе ад Стакгольма ў 1997 годзе[4]. Яе астанкі былі пахаваны ў Гайдэльбергу побач з парэшткамі яе мужа[4].

Зноскі


  1. Ancestry of Queen Silvia of Sweden (b. 1943)(нявызн.) (4 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012.
  2. Genealogia de Alice Soares de Toledo (in Portuguese)

  3. The Queen speaks about the report relating to her father, Walther Som…(нявызн.) (10 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2018.
  4. 1 2 3 4
    Aftonbladet nyheter: Silvia ärver 57000 efter mamma(нявызн.) (10 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Постаці штата Сан-Паўлу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Екерэ